1. Часовае выбыццё грамадзяніна з пансіяната ажыццяўляецца па пісьмовай заяве законнага прадстаўніка, членаў сям'і, сваякоў, іншых грамадзян са згоды дырэктара і на падставе заключэння ўрача пансіяната аб магчымасці выезду на тэрмін агульнай працягласцю не больш за тры месяцы ў каляндарным годзе.
У заяве ўказваецца прычына часовага выбыцця і дакладны адрас, па якім будзе знаходзіцца грамадзянін на працягу ўсяго тэрміну часовага выбыцця, абавязацельства забеспячэння догляду за грамадзянінам і своечасовага яго вяртання.
На перыяд часовага выбыцця з пансіяната грамадзянін здымаецца з усіх відаў забеспячэння.
У выпадку выбыцця з пансіяната грамадзяніна на тэрмін звыш аднаго месяца (без адлічэння з пансіяната) пансіянат пісьмова паведамляе орган, які прызначыў і (або) выплачвае пенсію аб даце выбыцця і вяртання ў пансіянат.
2. Выдаткі, звязаныя з паездкай у перыяд часовага выбыцця да сваякоў або іншым асобам, пансіянатам не пакрываюцца.