Законам Рэспублікі Беларусь ад 28.07.2022 № 176-З “Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” унесены змяненні і дапаўненні ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", якія ўступілі ў сілу з 02.01.2023, у сувязі, з чым змяніўся парадак падачы электронных зваротаў.
Дана новае вызначэнне тэрміна "электронны зварот" (абз. 9 арт. 1 Закона №300 у новай рэдакцыі), што абумоўлена ўвядзеннем дзяржаўнай адзінай рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Падача электронных зваротаў і атрыманне вынікаў іх разгляду будзе здзяйсняцца праз электронны кабінет заяўніка. Для гэтай мэты створаны сайт Обращения.бел (https://обращения.бел/).